Free YouTube views likes and subscribers? Easily!
Get Free YouTube Subscribers, Views and Likes

Zenon - Літвін Litvin Litwin (+ тэкст і акорды)

Follow
zenonmuzyka

Музыка: Zenon
Відэа: Варшаўская Бітва 1920

Было б не справядліва, калі б я прысвяціў гэты трэк толькі свайму прадзеду. Таму прысвячаю яго ўсім дзядам і прадзедам, якія змагаліся за незалежную БеларусьЛітву. Напрыклад Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ, распавёў у інтэрв'ю на радыё Свабода наступныя факты з жыцця свайго дзеда: "Мой бацька нарадзіўся і вырас у Баранавіцкім раёне, паміж Слонімам і Баранавічамі. Ягоны бацька мой дзед 25 гадоў адслужыў у царскай арміі (дарэчы, сканчваў службу ў корпусе генэрала Кандратовіча). І, па ягоных расповедах, пераказаных мне пазьней, у расейскім царскім войску майго дзеда заўсёды называлі літвінам. Я разумею пад "гістарычнымі літвінамі" карэнных жыхароў гістарычнай Літвы". І хаця ж словы Беларусь і Літва, беларусы і літвіны гучаць парознаму, але значаць адно і тое ж краіну ў якой мы з вамі жывем і народ, якім мы з'яўляемся.

Жыве Беларусь! Наша Літва!

Тэкст

1 Зварот\Куплет:
Em
Мой пра дзед быў афіцэрам царскай арміі.
C
Служыў 'ў літоўскім пяхотным палку лейбгвардыі.
G
Быў паранены ў першай сусветнай вайне.
D
Да канца жыцця жыў з куляю ў сцягне.
Куля была cпераду бо дзед не поўзаў ракам,
Не ўцякаў ён са штыком ішоў у атаку.
Палякі і расіяне яго звалі літвінам,
Для яго кожны жаўнер быў родным сынам.
З рук палкоўніка цара Мікалая ІІ
Ён атрымаў крыж Георгія Святога.
Ды неўзабаве Расійская Імперыя пала,
Чырвоная чума выпусціла сваё джала.
Афіцэры пачалі ўцякаць за мяжу.
Збліжаўся час бальшавіцкага мецяжу.
Усё часцей адбываліся правакацыі,
Літвіны пачалі фарміраваць свае фармацыі.
Прадзед адным з першых запісаўся
У восемдзесят першы гарадзенскі стралковы полк.
Былі патрэбны беларускія афіцэры,
Таму пра дзед зрабіў гэты адважны крок!

Рэфрэн\Прыпеў:
Em C
Гэй, гэй! Гэй, Лівіны
G D
Амінайце пушчы ды нізіны!
Грай, грай! Грай званочак
Мой сінявокі сакалочак!

2 Зварот\Куплет:
У складзе Першай БеларускаЛітоўскай дывізіі
Полк вызваляў Беларусь ад бальшавіцкай візіі.
БеларусыЛітвіны баранілі свой край.
За Беларусь! Зважай!
Інтрыгі і сваркі ўнутры нацыянальнага руху
Прывялі БНР у заняпад і разруху.
Бенаруская Народная Рэспубліка пала,
Але новая рэспубліка паўстала.
Рэспубліка Сярэдняй Літвы краіна Літвінаў,
Як Балаховіча разбілі, не было ўжо сілаў,
Каб самаісна ўтрымацца паза межамі Польшчы,
Таму яе аб'ядналі з Польшчай.
Прадзед звольніўся з войска і купіў гаспадарства,
Вырабляў сыры, разводзіў канёў, адукаваў Спадарства.
Ён не стаў ніколі ні палякам, ні русафілам.
Ён да канца жыў і быў БеларусамЛітвінам.

Рэфрэн\Прыпеў:
Em C
Гэй, гэй! Гэй, Лівіны
G D
Амінайце пушчы ды нізіны!
Грай, грай! Грай званочак
Мой сінявокі сакалочак!

posted by heavyrock0l